Галоўная  |  Аб школе   |  Навучэнцам  |  Метадычны кабінет  |  Бацькам  |  Кантакты










Детский правовой сайт

 
Навіны школы

27 кастрычніка 2018 года праходзіў раённы конкурс даследчых работ прыродазнаўчага кірунку. Руткоўская Віялета і Несцерава Алеся з працай па геаграфіі "Яры - упрыгожванне для горада або яго бедства" атрымалі дыплом 2 катэгорыі.


27 кастрычніка 2018 года ў ДУА "Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска" адбыўся раённы конкурс па прадметах прыродазнаўчага напрамку.

Навучэнцы IV "Д" класа Лакс Ульяна і Копацева Вераніка былі ўзнагароджаны дыпломам III ступені за працу даследчага характару па тэме "Які хлеб больш карысны?».

Віншуем пераможцаў і іх навуковага кіраўніка Гарбачову Наталлю Валер'еўну.




11 кастрычніка 2018 г. вучнёўскім самакіраваннем (8-9 класы) была праведзена акцыя пад назвай "Выберы свой настрой", прымеркаваная да Сусветнага Дня ўсмешкі.






5 кастрычніка 2018 г. адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Напярэдадні свята членамі вучнёўскага самакіравання школы была праведзена вялізная праца па выяўленні лепшых прафесійных і асобасных якасцяў настаўнікаў. Настаўнікам былі прысвоены званні ў намінацыях:

«Мая работа – мой другі дом»
«"Генератар творчых ідэй»
«Сэрца аддаю дзецям»
«Маладыя і перспектыўныя»
«Педагагічны аптымізм»
«Рух-жыццё»
«Наша служба і небяспечная, і цяжкая»
«Паралельныя светы»
«Залаты глобус»
«Магістр раўнанняў»
«Уладар няправільных дзеясловаў»






Прапануем навучэнцам, педагогам, бацькам прыняць удзел у акцыі "Падары кнігу школьнай бібліятэцы".

Школьная бібліятэка аб'яўляе конкурс на выраб лепшай закладкі "Кніжная закладка-верная спадарожніца кнігі".


5 кастрычніка 2018 г. актывам вучнёўскага самакіравання, актывам БРСМ была праведзена акцыя пад назвай "святочная пошта для любімага настаўніка".




4 кастрычніка 2018 г. напярэдадні свята Дзень настаўніка вучнёўскім самакіраваннем (8-11 класы), актывам БРСМ была праведзена акцыя пад назвай “Калі б я быў настаўнікам...”. Навучэнцам было прапанавана напісаць сачыненне па дадзенай тэме. Настаўнікі прымалі ўдзел у акцыі «Мае лепшыя школьныя гады». Вынікі працы былі прадстаўлены на стэндзе падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Дню настаўніка. Кожны з жадаючых мог азнаёміцца з творамі вучняў і настаўнікаў.




29 верасня 2018 г. географа-турысцкія зборы сярод 6 класаў прайшлі ў школе. Хлопцы разводзілі вогнішча, арыентаваліся на мясцовасці, пазнавалі тапаграфічныя знакі і дрэвы па лісці. Весела праходзілі паласу перашкод. 1 месца заняў 6 "В"клас, 2 месца - 6 "А" клас, 3 месца - 6 " Б" клас.

 

26 верасня 2018 г. навучэнцы-валанцёры Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа аказалі дапамогу ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Маханькову Уладзіміру Анісімавічу..




25 верасня 2018 года адбылося ўрачыстае пасвячэнне навучэнцаў у шэрагі Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі пад лозунгам

Будучыню

Радзімы

Будаваць

Маладым






Аб правядзенні рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні-снежні 2018 года.

Арганізатары алімпіяды-Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі. Парадак правядзення рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці зацверджаны сумеснай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі № 336/75 ад 27 ліпеня 2018 года.

Алімпіяда пройдзе ў чатыры этапы:
ва ўстановах адукацыі - у верасні 2018 года;
раённы этап - 19 кастрычніка 2018 года;
абласны (Мінскі гарадскі) этап - 16 лістапада 2018 года;
заключны этап алімпіяды пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным банку 14 снежня 2018 года.

Алімпіядныя заданні будуць уключаць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі, таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм, заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод, пачынаючы з 2014 года, і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці.

Адзіны інтэрнэт-партал фінансавай граматнасці насельніцтва (www.fingramota.by), сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь( www.edu.by).

Палажэнне аб парадку правядзення рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці - глядзець> >


19 верасня 2018 г. навучэнцы-члены Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі правялі акцыю пад назвай "Мы выбіраем жыццё без алкаголю!"






15 верасня ў Беларусі адзначалі Дзень бібліятэк. Навучэнцы нашай школы павіншавалі сваю бібліятэку з гэтым святам.


З 10 па 15 верасня 2018 г. ў ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Віцебска” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Удзел у ім бралі вучні 4-11 класаў. Мэта яго: фарміраванне ў дзяцей станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры, стварэнне ўмоў для таго, каб яны маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

Настаўніцамі беларускай мовы і літаратуры Лазоўскай Т. А. і Мялешка Н. П. для вучняў 9-ых класаў быў падрыхтаваны і праведзены конкурс “Этнаграфічны лікбяз”, 1 месца ў якім заняла каманда “Сябры” (вучні ІХ “В” класа)

Своеасаблівай візіткай стаў для вучняў 5-ых класаў конкурс малюнкаў на асфальце “Беларусь –Мая Радзіма!”, які штогод па традыцыі праводзіцца ў нас у школе. Правяла яго настаўніца беларускай мовы і літаратуры Раманоўская М. П. У работах вучняў праявілася вялікая павага да нашай краіны і яе сімвалаў.


1 верасня 2018 г. Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года.








1 верасня 2018 г. навучэнцы-члены БРСМ правялі дабрачынную акцыю "Ѕкрэпка" па зборы школьных прылад дзецям-сіротам.






31-й школе горада Віцебска роўна 50 гадоў. Як у 1968 годзе адкрывалі адзін з самых вядомых аб'ектаў Маскоўскага праспекта - - читать статью в газете "Витебский курьер"


Інфармацыя

Запрашаем усіх жадаючых наведаць басейн нашай установы адукацыі!

Басейн ўключае:
- 6 плавальных дарожак даўжынёй 25 метраў;
- дзве вышкі для скачкоў у ваду-3 і 5 метраў.
Плошча басейна - 350 кв. м.
Мінімальная глыбіня басейна -1 м 10 см, максімальная-4 м 65 см.

Рэжым працы басейна:
Панядзелак-субота: 7.00-22.00
Нядзеля-выхадны.

Прапануем наступныя віды паслуг:

1. Разавае наведванне басейна, 1 гадзіну:
дарослы-5 руб.
дзіцячы-2 руб. 50 кап.

2. Паслуга "карыстанне плавальнай дарожкай" , 1 гадзіна:
дарослы-50 руб. 00 кап.
дзіцячы-25 руб. 00 кап.

3. Адкрытая група аздараўленчай аквааэробікі.

Наш адрас: г. Віцебск, Маскоўскі праспект,15.
Тэлефон для даведак: 63-18-64.


У ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска" арганізаваная праца "крызіснага" пакоя - больш падрабязна>>


Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь: інфармацыя аб неабходнасці атрымання пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзянамі, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту- далей> >


Злачыннасць непаўналетніх: “Дзеткі ў клетцы”


Аб арганізацыі бясплатнага харчавання ў 2018/2019 навучальным годзе - далей>>

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі - далей>>.

Аб платных паслугах - далей>>

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца установай адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 31 г. Віцебска" па заявах грамадзянн - далей>>


Сайт уключаны ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў. Рэгістрацыйнае пасведчанне
№ 3141710833 ад 11.01.2017 г.


Руская мова

Гімн школы

Выконвае Даша Міхайлава





Галоўная  |  Пра школу  |  Вучням  |  Настаўнікам  |  Бацькам  |  Кантакты

ДУА "СШ № 31 г.Віцебска", 2010